Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына абяцае заблякаваць інтэграцыю Ўкраіны ў Эўропу


У Вугоршчыне абяцаюць блякаваць крокі на шляху эўраінтэграцыі Ўкраіны з-за падпісаньня закону аб адукацыі. Пра гэта паведамляе вугорскае міністэрства замежных справаў.

«Мы можам гарантаваць, што гэта будзе балюча для Ўкраіны ў будучыні», — заявіў міністар замежных справаў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта пасьля таго, як прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка 25 верасьня падпісаў новы закон аб адукацыі. На думку міністра, гэта «ганебна і абуральна», што Парашэнка падпісаў такі закон.

5 верасьня Вярхоўная Рада прыняла закон, які пачынае рэформу адукацыі ва Ўкраіне. Закон, сярод іншага, вызначае, што мовай адукацыйнага працэсу ў навучальных установах зьяўляецца дзяржаўная мова, украінская. Афіцыйны Кіеў заяўляе, што хоча больш інтэграваць нацыянальныя мяншыні ў грамадзтва і палегчыць ім працу ў дзяржаўных органах.

Новы закон, а менавіта яго разьдзел аб мове адукацыі — дзяржаўнай, — выклікаў крытыку ўлады і правых экстрэмістаў у Вугоршчыне. Улады Закарпацкай вобласьці, дзе шматлікай нацыянальнай меншасьцю зьяўляюцца вугорцы, заклікала прэзыдэнта Пятра Парашэнку накласьці вета на закон і вярнуць яго ў Вярхоўную Раду з праўкамі. З крытыкай закону таксама выступілі Румынія, Польшча і Расея.

Улады Ўкраіны адкінулі абвінавачваньні ў выцясьненьні моў меншасьцяў з адукацыйнага працэсу. У Міністэрстве адукацыі заявілі, што пераход школьнікаў з роднай мовы навучаньня на ўкраінскую будзе паступовым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG