Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса ўпершыню асудзілі за ўдзел у ваенных дзеяньнях на Данбасе на баку «ДНР»


Зборы рэзэрвістаў «ДНР». Архіўнае фота
Зборы рэзэрвістаў «ДНР». Архіўнае фота

29-гадовы грамадзянін Беларусі пакараны двума гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны на баку «ДНР».

Віцебскі абласны суд прызнаў беларуса вінаватым у крымінальным злачынстве па артыкуле 361-3 КК — «Удзел ва ўзброеным фармаваньні аднаго з супрацьлеглых бакоў на тэрыторыі замежнай дзяржавы, а роўна ўдзеле ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях без упаўнаважаньня дзяржавы і пры адсутнасьці прыкмет наёмніцтва».

Працэс быў закрытым. Паводле «Нашай нівы», на лаве падсудных апынуўся жыхар Паставаў Аляксей Яршоў, які браў удзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны на баку «ДНР». Аляксей Яршоў не саромеўся выкладаць здымкі з баявых дзеяньняў у сацыяльных сетках. На іх Яршоў пазіруе з агнястрэльнай зброяй, танкамі, ля ўезду ў Данецк. У Беларусі ў Аляксея былі жонка і дзіця.

Інфармацыі пра прысуды баевікам «ДНР» і «ЛНР» зь Беларусі дагэтуль у адкрытым доступе не было.

Раней былі выпадкі, калі каралі людзей, што ваявалі на баку Украіны. Жыхар Наваполацка Тарас Аватараў быў асуджаны на 5 гадоў за незаконны абарот і кантрабанду выбуховага прыстасаваньня, а жыхар Віцебску Станіслаў Ганчароў пакараны 7 гадамі калёніі за злоснае хуліганства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG