Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр «Хрысьціянскай дзяржавы» Калінін быў суджаны за забойства


Лідэр руху «Хрысьціянская дзяржава» Аляксандар Калінін
Лідэр руху «Хрысьціянская дзяржава» Аляксандар Калінін

Лідэр руху «Хрысьціянская дзяржава» Аляксандар Калінін быў раней суджаны за забойства, разбой і падробку дакумэнтаў. Пра гэта агенцтву РИА Новости расказала крыніца ў праваахоўных органах.

Суразмоўца агенцтва паведаміў, што Калінін быў асуджаны ў 2002 годзе Нарыльскім гарадзкім судом. Яму далі восем гадоў пазбаўленьня волі за забойства з абцяжальнымі абставінамі і разбой. Гэтую ж інфармацыю паведаміла крыніца РБК ў маскоўскім упраўленьні МУС.

23 верасьня Таганскі суд Масквы арыштаваў лідэра арганізацыі «Хрысьціянская дзяржава» да канца лістапада. Раней Калінін быў затрыманы паліцыяй у сувязі з расьсьледаваньнем пагрозаў кінатэатрам. Радыкалы патрабавалі ад пракатчыкаў адмовіцца ад паказу фільму «Матыльда» рэжысэра Аляксея Ўчыцеля. Разам з Калініным былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек па справе аб падпале машын каля офісу адваката, які прадстаўляе інтарэсы кінарэжысэра. Калінін віны не прызнае. Пры гэтым ён ня стаў адмаўляць накіраваньне лістоў кінатэатрам, але сьцьвярджае, што рабіў гэта з рэлігійных перакананьняў.

Фільм Аляксея Ўчыцеля «Мацільда» распавядае пра адносіны будучага імпэратара Мікалая II і балерыны Матыльды Кшэсінскай. Фільм мае выйсьці ў пракат у канцы кастрычніка. Ад паказу фільму з-за пагрозаў так званых праваслаўных актывістаў ужо адмовіліся дзясяткі кінатэатраў у Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG