Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік Генэральнага штабу УС Беларусі адказаў на папрокі пра сваё расейскае паходжаньне


Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Алег Белаконеў адказаў крытыкам, якія папракаюць яго расейскім паходжаньнем.

Падчас інтэрвію тэлеканалу АНТ першы намесьнік міністра абароны Беларусі адказаў на пытаньне вядоўцы пра небеларускае паходжаньня вайскоўца. Такія прэтэнзіі да Белаконева, як сказаў вядоўца, гучалі ў кантэксьце вучэньняў «Захад-2017».

Генэрал-маёр адказаў, што ставіцца да гэтага абсалютна спакойна. Ён нагадаў, што ў СССР усе нацыянальнасьці называліся савецкім народам.

«На жаль, цяпер некаторыя буйныя спэцыялісты, якія любяць нашу радзіму з-за мяжы, відаць, гэта больш прэстыжна, яны падмяняюць паняцьці радзімы. Вось у мяне брат нарадзіўся ў Ташкенце. Ён жа не зьяўляецца стаўленікам прэзыдэнта Ўзбэкістану. А дзеці ў Нямеччыне — яны ж не зьяўляюцца стаўленікамі Ангелы Мэркель», — сказаў Белаконеў.

На рэпліку вядоўцы, што такія прэтэнзіі, відаць, выстаўляюць маладыя людзі, якія ня памятаюць СССР, Начальнік Генштаба адказаў:

«Ніхто пры гэтым ня кажа, што я школу заканчваў тут, у горадзе Барысаве.

І яшчэ невядома, хто яго будзе абараняць лепш: я ці тыя, хто пра гэта кажа

Што я прызываўся ў войска Барысаўскім ваенкаматам. У мяне тут пахаваны бацька, тут жыве мая мама. Пасьля распаду СССР я вярнуўся да сябе дадому. Радзіма — гэта там, дзе твой дом. І яшчэ невядома, хто яго будзе абараняць лепш: я ці тыя, хто пра гэта кажа».

Белаконеў нарадзіўся ў Прыморскім краі Расеі. Ва Ўзброеных Сілах з 1983 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG