Музычны аналітычны праект Experty.by апублікаваў рэйтынг найлепшых альбомаў за першыя шэсьць месяцаў 2017 году.
- Tonqixod — «Колер, якога няма»;
- Autonomicon — «Icarus Messerschmitt»;
- Blaine Rohmer — «Promise Of Autumn»;
- ЛСП — «Tragic City»;
- Zero-85 — «Turritopsis Nutricula»;
- Weed & Dolphins — «Islandkid Cassette»;
- «Её ослепительное сияние» — «Квантавае сэрцайка»;
- Nizkiz — «Сіноптык»;
- Naviband — «Ілюмінацыя»;
- Buben Naruszewicz Baisan — «Bulbahuana».
«Цяпер кожны можа зрабіць усё сам»
Свабода папрасіла кіраўніка праекту Зьмітра Бескаравайнага патлумачыць не для экспэртаў, а для шырокага кола чытачоў, як за поўгода зьяўляецца больш за сто музычных праектаў, якая агульная тэндэнцыя ў сучаснай беларускай музыцы.
«Я памятаю часы, калі мы гаварылі пра 50-60 беларускіх рэлізаў на год — і ўсе зьдзіўляліся. Лічба колькасьці музычных рэлізаў будзе толькі павялічвацца. Раней якасны запіс можна было зрабіць толькі ў дарагой студыі. А яшчэ дыск надрукаваць трэба было. Цяпер кожны можа зрабіць
Раней якасны запіс можна было зрабіць толькі ў дарагой студыі. Цяпер кожны можа зрабіць усё сам ці з дапамогай сяброў, а потым выкласьці ў сацсеткі
усё сам ці з дапамогай сяброў, а потым выкласьці ў сацсеткі, — кажа Зьміцер Бескаравайны. — Зразумела, што якаснай такая колькасьць музыкі быць ня можа. І прадрацца слухачу праз такую колькасьць матэрыялу складана. Але з другога боку, гэта шанец для таленавітых заявіць пра сябе безь бюджэтаў, атрымаць пэўны розгалас. А каб ня слухаць 119 альбомаў, можна проста паглядзець рэйтынг „Экспэртаў“ ці яшчэ якія больш вузкія сайты па адпаведнай стылістыцы».
Паводле экспэрта, дэталізаванай аналітыкі няма, але відаць, што ў Беларусі дагэтуль у асноўным дамінуе гітарная музыка: ад пап-року да мэталу. Але паступова набірае моц індзі-поп і электроніка.
«Мяркуем, што галоўны цэнтар актыўнасьці — Менск. Але ў інтэрнэт-часы і абласныя цэнтры сталі больш актыўнымі. На 95% гэта індзі-музыка – артысты, якія самі сябе прасоўваюць, запісваюць і, хутчэй за ўсё, маюць нейкую іншую працу паралельна», — кажа Бескаравайны.
Як працуюць Experty.by
Праект Experty.by існуе дзесяты год. Схема працы — чатыры штатныя крытыкі, якія працуюць цягам аднаго году. Вынікі падводзяцца два разы: за паўгода і за ўвесь год.
Экспэрты працуюць на энтузіязьме, а прызы, якія ўручаюцца пераможцам году, забясьпечвае спонсар. Да падвядзеньня гадавых вынікаў далучаюцца тры дадатковыя журы: вялікае — каля 15 беларускіх музычных журналістаў, замежнае — з краінаў, зь якімі мяжуе Беларусь, і народнае журы — карыстальнікі сайту Experty.by, якія ацанілі ня менш за 15% рэлізаў за год. Разам у сярэднім больш за 70 экспэртаў.
Цяпер на сайце Experty.by месьціцца рэцэнзій на больш як 500 альбомаў. Каля 400 зь іх можна праслухаць.