У афіцыйным прэс-рэлізе, апублікаваным у сераду, гаворыцца, што суадказьнікам па пазове зьяўляюцца шэсьць кампаній, якія ўваходзяць у «Нафтогаз».
Прадстаўляць інтарэсы ўкраінскай карпарацыі будзе кампанія Covington & Burling LLP, якая раней займалася абаронай інтарэсаў акцыянэраў і інвэстараў расейскай кампаніі ЮКОС, паведамляе агенцтва ТАСС.
Рашэньня па сваім пазове «Нафтогаз» чакае да канца 2018 году. Пра намер дамагацца ад Масквы кампэнсацыі ў кампаніі заявілі яшчэ ў пачатку 2016 году.