Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO: Мы назіраем сурʼёзную падрыхтоўку да вялікай вайны


Паўночнаатлянтычны саюз спрабуе аднавіць дыялёг з Расеяй у ваеннай галіне з мэтай «прадухіленьня магчымых інцыдэнтаў падчас вучэньняў» Захад-2017».

Пра гэта 16 верасьня ў інтэрвію Associated Press паведаміў старшыня Ваеннага камітэта NATO чэскі генэрал Пётр Павэл.

Па словах генэрала, нягледзячы на запэўніваньні Масквы, што яна не «разглядае NATO як ворага» і што «вучэньні не скіраваныя супраць NATO», Расея не раскрыла ў належнай ступені парамэтры манэўраў. У прыватнасьці, колькасьць задзейнічаных у вучэньнях вайскоўцаў складае не 12 700, як сьцьвярджае Расея, а дзесьці паміж 70 і 100 тысячамі.

«З комплекснага погляду на тое, што адбываецца напрошваецца выснова, што мы назіраем сурʼёзную падрыхтоўку да вялікай вайны», — заявіў Пётр Павэл.

«Мы маем вялікае скапленьне войскаў у рэгіёне Балтыі і на Чорным моры», — сказаў Павэл. — «У сувязі з гэтым чалавечы фактар або тэхнічны збой з заўважанай верагоднасьцю могуць справакаваць непажаданы інцыдэнт, здольны перарасьці ва ўзброены канфлікт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG