На барысаўскім і асіповіцкім палігонах расейскія войскі збудавалі аўтаномныя намётавыя гарадкі «з захаваньнем усіх элемэнтаў жыцьцезабесьпячэньня, што ёсьць у пунктах сталай дысьлякацыі», паведамляе Мінабароны РФ на сваім сайце пад рубрыкай «В стране».
Для прыблізна трох тысяч расейскіх вайскоўцаў у Беларусі ўзьвялі каля 100 сучасных вайсковых намётаў з душавымі, цырульнямі, сталоўкамі і хлебазаводамі.
Асобна адзначаецца, што «забясьпечваецца трансьляцыя расейскіх тэлевізійных каналаў» праз спадарожнікавыя антэны.