Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш абураных беларусаў 2.0» перанесьлі на 21 кастрычніка


Адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч паведаміў, што анансаваны на 20 кастрычніка «Марш абураных беларусаў 2.0» пераносіцца на суботу, 21 кастрычніка. Пачатак плянуецца а 14-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Маршрут маршу будзе вызначаны яго ўдзельнікамі напачатку акцыі.

«Многія людзі з рэгіёнаў хацелі б узяць удзел у „Маршы абураных беларусаў 2.0“. На іхныя просьбы Беларускі нацыянальны кангрэс пераносіць марш зь пятніцы на суботу, 21 кастрычніка», — паведаміў Мікола Статкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG