Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнка спаганяе зь Міністэрства фінансаў 10 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды


Праваабаронца Андрэй Бандарэнка ў судзе Ленінскага раёну Магілёва
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка ў судзе Ленінскага раёну Магілёва

12 верасьня Маскоўскі суд Менску разгледзіць пазоў дырэктара «Платформы» Андрэя Бандарэнкі да Міністэрства фінансаў Беларусі аб спагнаньні кампэнсацыі маральнай шкоды.

Праваабаронца лічыць, што дзяржава павінна выплаціць яму кампэнсацыю за тое, што яго незаконна прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці па 411 артыкуле Крымінальнага кодэксу — злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы.

30 сакавіка Ленінскі суд Магілёва прызнаў Бандарэнку невінаватым у злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі магілёўскай турмы № 4, і ён быў апраўданы на падставе адсутнасьці складу злачынства.

Паводле Бандарэнкі, усе матэрыялы гэтай справы былі сфабрыкаваныя адміністрацыяй турмы і старшым сьледчым Магілёўскага міжраённага аддзелу Сьледчага камітэту Панасевічам.

Раней Магілёўскі абласны суд адмовіў Андрэю Бандарэнку ў кампэнсацыі маральнай шкоды за незаконны крымінальны перасьлед.

14 лістапада 2016 году адносна Андрэя Бандарэнкі была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 411 КК. Суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў Андрэя Бандарэнку невінаватым. Ён выйшаў на волю 31 сакавіка гэтага году.

У 2014 годзе Андрэя Бандарэнку прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненьні да трох грамадзян і асудзілі на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Часткова Бандарэнка прызнаў віну, але сьцьвярджаў, што пакаралі яго ў выніку правакацыі. Падчас амністыі пакараньне яму было скарочанае на год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG