Супраць школьнай формы. Як мама стылёва і нядорага апранае першаклясьніцу
Маці шасьцярых дзяцей Сьвятлана Шырвель перакананая, што ў крамах можна знайсьці стылёвае і прыгожае адзеньне для школьнікаў, якое будзе ў тры разы таньнейшае за школьную форму, якую бацькам навязвае Міністэрства адукацыі. Разам з дачкой Алівіяй яна паказала некалькі камплектаў для першаклясьніцы.