Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць ААН прыняць рэзалюцыю з санкцыямі супраць КНДР — СМІ


Злучаныя Штаты 8 верасьня зьвярнуліся ў Раду Бясьпекі ААН з просьбай прагаласаваць за рэзалюцыю ЗША аб увядзеньні новых эканамічных санкцыяў супраць Паўночнай Карэі з-за яе апошніх ядзерных выпрабаваньняў.

Як перадаюць амэрыканскія СМІ, Вашынгтон хоча, каб Рада Бясьпекі прагаласавала за прапанаваную ЗША рэзалюцыю 11 верасьня. У ёй гаворка пойдзе пра ўжываньне нафтавага эмбарга на Паўночную Карэю, забарону экспарту тэкстылю, адмову наймаць рабочых з КНДР за мяжой, у асноўным у Расеі і Кітаі. Паведамляецца таксама, што рэзалюцыя прадугледжвае забарону на дзейнасьць і паездкі за мяжу лідэра Кім Чэн Ына.

У Вашынгтоне хочуць жорсткіх санкцыяў з мэтай максымальнага ціску на Пхэньян, каб ён пагадзіўся на перамовы па спыненьні ядзерных і ракетных выпрабаваньняў.

На мяжы вайны. Крызіс вакол ракетна-ядзернай праграмы КНДР — перадгісторыя, хроніка, цытаты

Дыпляматы ААН заявілі, што апошнія прапановы ЗША будуць самымі жорсткімі з тых, што калі-небудзь былі накладзеныя на Паўночную Карэю ў якасьці пакараньня за яе шостае і найбольшае выпрабаваньне вадароднай бомбы 3 верасьня.

Паўночнакарэйскія саюзьнікі Кітай і Расея выступаюць супраць далейшых санкцыяў, хоць прадстаўнікі абедзьвюх краінаў прынялі ўдзел у абмеркаваньнях новага раунду санкцыяў на гэтым тыдні. Пэкін і Масква заклікалі да перамоваў і дыпляматычнага вырашэньня сытуацыі вакол КНДР.

Дыпляматычныя крыніцы ў ААН сумняюцца, што Кітай ці Масква, якія маюць права накладваць вэта на рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, пагодзяцца на штосьці больш суворае, чым забарона на імпарт тэкстылю з Паўночнай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG