Тым ня менш Стольтэнбэрг лічыць, што паўночнаатлянтычнаму альянсу няма чаго непакоіцца з прычыны гэтых вучэньняў:
«Мы пільныя, але і спакойныя, таму што мы ня бачым ніякай непасрэднай пагрозы ў дачыненьні да любога саюзьніка NATO», — сказаў ён на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Эстоніі Юры Ратасам у эстонскім горадзе Тапа.