Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк пахваліў жарты пра Вяйшнорыю, але заклікаў «не ператвараць небясьпеку ў балаган»


Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ назваў «фактам антыбеларускага пляну гібрыднай вайны» заяву Генштабу Беларусі пра ўмоўную краіну Вяйшнорыю, супраць якой будуць змагацца войскі Расеі і Беларусі падчас вучэньняў «Захад-2017».

«Мэтода характэрная для расейскіх агрэсараў. Прыдумваюць нейкі быццам бы „эканамічны“, „сацыяльны“, „нацыянальны“, „тэрытарыяльны“ альбо „рэлігійны“ падзел у краіне, якую зьбіраюцца акупаваць, і пачынаюць раскручваць у прапагандзе гэты прыдуманы падзел, убіваць яго ў сьвядомасьць людзей і суседзяў. Потым пачынаюць выкарыстоўваць гэтую сваю прапаганду дзеля ўводу ў краіну акупацыйнага войска, дзеля агрэсіі» — піша Зянон Пазьняк на сайце «Беларуская Салідарнасьць».

Чаму столькі беларусаў за «Вяйшнорыю»?

Паводле Пазьняка, расейскія спэцслужбы разьлічвалі на абурэньне і спрэчкі ў краіне, каб «падзяліць і сутыкнуць думкі беларусаў».

Мапа «ўмоўнага становішча»
Мапа «ўмоўнага становішча»

Як ідэя «Вяйшнорыі» захапіла беларускае сеціва. Падборка мэмаў і твітаў

«Беларусы сталі рагатаць, жартаваць і высьмейваць маскоўскія пляны ды гуляць у агрэсіўную „Вяйшнорыю“, якая, маўляў, верне ўсе землі ад Беластока да Вязьмы і ўсталюе Вялікую Беларусь. Цяперашняя хітрая акупацыя, якую задумалі пад выглядам вайсковых вучэньняў „Захад-2017“, і ўсе крамлёўскія пляны скончацца, відаць, для Масквы маркотна, бо беларус пачаў сьмяяцца. Хто сьмяецца — той не баіцца» — піша Пазьняк. У той жа час заклікаў беларусаў «не ператвараць небясьпеку ў скамарошаства і балаган».

Юры Дракахруст. Нясьмешная Вяйшнорыя

«Першая эмацыйная рэакцыя і высьмейваньне праціўніка павінна саступіць месца сур’ёзным ацэнкам і непрыняцьцем подлых плянаў расейска-лубянскай ваеншчыны. Масква ніколі не жартуе, жартаў не разумее і сьлязам ня верыць. Яна пачынае ўспрымаць рэчаіснасьць толькі тады, калі дастане калом па хобаце ці рыдлёўкай па галаве» — перакананы Зянон Пазьняк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG