Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чалавек нараджаецца свабодным». Віцебскае графіці з Быкавым набыло канчатковы выгляд


Віцебскі творчы дуэт StreetSkills зрабіў чарговы падарунак гораду: на працягу трох дзён мастакі Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін малявалі на будынку трансфарматарнай падстанцыі партрэт Васіля Быкава. Нарэшце малюнак займеў канчатковы выгляд.

Выява пісьменьніка выразна глядзіцца на чырвоным фоне, тут жа зьявілася і ягонае выслоўе «Чалавек, як і кожная жывая істота ад Бога, нараджаецца свабодным».

Мастацкі аб'ект зьявіўся ў двары дома №7 па Маскоўскім праспэкце на месцы іншага графіці віцебскіх мастакоў — партрэта амэрыканскага рэпэра Nate Dogg. Ранейшы малюнак зь цягам часу стаў выглядаць непрывабна, і сьцяну падстанцыі атынкавалі наноў.

Графіці з Быкавым — працяг анансаванага мастакамі цыклю пра славутых землякоў «Ведай нашых», у які ўвайшло вельмі папулярнае ў віцяблян графіці — партрэт Марка Шагала.

У 2014 годзе група віцебскіх мастакоў з творчай суполкі HoodGraff намалявала партрэт Васіля Быкава на будынку трансфарматарнай падстанцыі ў Менску. Для хлопцаў гэтая ініцыятыва скончылася штрафамі, а выяву зафарбавалі камунальнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG