Арт-аб‘ект — справа рук мясцовай каманды вулічных мастакоў #YouFeelMySkill. Выява пісьменьніка зьявілася на месцы іхняга папярэдняга графіці — выявы амэрыканскага рэпера Nate Dogg.
Некалькі жыхароў дома па Маскоўскім праспэкце ў гутарцы з карэспандэнтам Свабоды выказалі задаволенасьць новым «суседзтвам».
«Цяпер будзем вадзіць сюды ўнукаў. Быкаў — гонар Беларусі», — сказала адна з жанчын.
Графіцісты плянуюць завяршыць работу празь некалькі дзён.