Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хуліганства і напад на міліцыянта. Судзяць менчука, які агаліўся перад вайскоўцамі на рэпэтыцыі параду


Ілюстрацыйнае фота. Рэпэтыцыя параду ў Менску
Ілюстрацыйнае фота. Рэпэтыцыя параду ў Менску

31 жніўня ў Цэнтральным судзе Менску пачнецца працэс над жыхаром Менску П. Труханавым, затрыманым пасьля інцыдэнту на рэпэтыцыі вайсковага параду 24 чэрвеня.

Тады ў раёне парку Перамогі малады мужчына выйшаў на праежджую частку дарогі і агаліўся перад калёнай вайсковай тэхнікі, якая ўдзельнічала ў рэпэтыцыі параду.

Калі да мужчыны падышоў супрацоўнік ДАІ, той ударыў міліцыянта ў твар і паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы. Адзін зь мінакоў запісаў на мабільны тэлефон відэа інцыдэнту, якое пазьней зьявілася ў інтэрнэце. Паводле некаторых крыніцаў, мужчына быў нецьвярозы.

Цяпер П. Труханава будуць судзіць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — за хуліганства і напад на супрацоўніка міліцыі, што лічыцца сур’ёзным злачынствам. Яму пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Судзіць будзе Юлія Густыр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG