Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Альтэрнатыва» сабрала тысячу подпісаў за ўсталяваньне макету Менскага замчышча


Збор подпісаў за ўсталяваньне макету Менскага замчышча
Збор подпісаў за ўсталяваньне макету Менскага замчышча

Актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» сабралі тысячу подпісаў за ўсталяваньне макету старажытнага Менскага замчышча.

Подпісы разам са зваротам накіраваныя 30 жніўня ў Міністэрства культуры, а таксама ў Менгарвыканкам. Сярод тых, хто падтрымаў зварот, ёсьць вядомыя менчукі, у тым ліку гісторыкі Ігар Кузняцоў і Зьміцер Дрозд, пісьменьнікі Уладзімер Арлоў і Анатоль Тарас​, народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, музыка Лявон Вольскі ды іншыя.

Плоскасны макет прапануецца ўсталяваць у раёне менскай станцыі мэтро «Няміга», побач з гістарычным замчышчам. Сёньня месца замчышча пазначана толькі шыльдай на спарткомплексе «Працоўныя рэзэрвы».

Лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан сказаў, што сваёй акцыяй актывісты хочуць зьвярнуць увагу адказных чыноўнікаў на важнасьць папулярызацыі гістарычнай спадчыны Менску і вяртаньня гораду ягонага аблічча.

«Распрацаваць макет замчышча не праблема, бо ёсьць адпаведныя праекты археолягаў, якія падчас будаўніцтва другой лініі мэтро ў 1984–1985 гг. змаглі вызначыць межы замчышча, выгляд брамы, месца першай царквы. Увогуле для гістарычнага цэнтру ўсталяваньне макетнай плоскасьцевай выявы — нармальная практыка, гэта лепш за звычайны стэнд ці стандартную шыльду. Апроч таго, гэта не закрые від на Траецкае прадмесьце», — сказаў Алег Корбан.

Ініцыятары збору подпісаў пазначылі ў сваім звароце пажаданыя характарыстыкі макету. Подпісы зьбіраліся цягам месяца каля гістарычнага замчышча на Нямізе. Супрацоўнікі міліцыі некалькі разоў перапісвалі пашпартныя зьвесткі актывістаў.

Абяцалі адбудаваць, але...

Раней прапаноўваліся праекты адбудовы Менскага замчышча або ягоных фрагмэнтаў. У 2012 годзе дзяржаўная прэса паведамляла, што спартовы комплекс «Працоўныя рэзэрвы», які стаіць на месцы замчышча, будзе зьнесены, а на ягоным месцы пабудуюць музэйны комплекс і драўляныя макеты пабудоваў «у натуральную велічыню», а таксама адновяць першую ў горадзе мураваную царкву. Аднак за пяць гадоў спарткомплекс нават не пачалі зносіць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG