Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму палякі гандлююць лепей за беларусаў?


Віцэ-маршалак Сэйму Польшчы Рышард Тэрлецкі
Віцэ-маршалак Сэйму Польшчы Рышард Тэрлецкі

За першую палову 2017 году польскія інвэстыцыі ў беларускую эканоміку склалі каля 152 мільёнаў даляраў. Такую лічбу назвалі сёньня на сустрэчы афіцыйных дэлегацый польскага і беларускага парлямэнтаў.

Калі параўноўваць зь мінулым годам, рост інвэстыцый склаў 43 мільёны даляраў. Польшча, якая летась была на 8-м месцы па аб’ёме інвестыцый у беларускую эканоміку, сёлета паднялася на чацьвёртую пазыцыю.

Менавіта гэтая лічба і дала падставу кіраўніку польскай дэлегацыі віцэ-маршалку Сэйма Рышарду Тэрлецкаму сёньня заявіць:

«Роўна год таму мы прыяжджалі з падобным візытам у Беларусь, канстатаваўшы: некалькі папярэдніх год мы прапусьцілі для разьвіцьця нашых дачыненьняў. Сёлета можа сьцьвярджаць, што апошні год, пачынаючы ад жніўня 2016, дарма не мінуўся».

Статыстыка пацьвярджае гэтыя высновы. За першыя 6 месяцаў 2017 году таваразварот паміж Беларусьсю і Польшчай вырас на 10 адсоткаў. Але адмоўнае сальда Беларусі параўнальна з тым жа пэрыядам летась ня толькі не скарацілася, але павялічылася: са 180 да 222 мільёнаў даляраў. Так што лічбы сьведчаць: палякі скарысталіся новымі магчымасьцямі лепей за беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG