Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Польскай тэлевізіі прыгразіў закрыць «Белсат», калі МЗС Польшчы не адновіць фінансаваньне


Старшыня праўленьня польскай тэлекампаніі TVP Яцэк Курскі напісаў ліст у Міністэрства замежных справаў Польшчы, у якім заявіў, што будзе вымушаны закрыць тэлеканал «Белсат», калі МЗС не адновіць супрацу і фінансаваньне, перадае «Dziennik. Gazeta Prawna».

Курскі сьцьвярджае, што бачыць неабходнасьць існаваньня беларускага тэлеканалу, але TVP ня ў стане яго самастойна фінансаваць. Ён кажа, што ня хоча быць кіраўніком TVP, пры якім закрыюць «Белсат», але выпуск ТВ для замежжа ня ёсьць статутнай дзейнасьцю. Курскі дадае: «гэта не ўльтыматум, толькі спроба ўратаваць тэлеканал».

Міністэрства замежных спраў Польшчы раней заяўляла, што працягне фінансавую падтрымку тэлеканалу «Белсат», але ў меншых абʼёмах («дастатковых, каб выжыць»). Скарачэньне фінансаваньня тлумачаць павелічэньнем выдаткаў на польскія консульскія службы і на падтрымку сырыйскіх уцекачоў. Спадарожнікавы беларускамоўны тэлеканал «Белсат» вяшчае на Беларусь ад сьнежня 2007 году. Ён створаны як структурнае падразьдзяленьне Польскага тэлебачаньня, рэдакцыя месьціцца ў Варшаве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG