Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня хоча пераарыентоўвацца на расейскія парты, паслугі якіх неадэкватна дарагія


Марскі порт у бухце Нагаева. Ілюстрацыйнае фота
Марскі порт у бухце Нагаева. Ілюстрацыйнае фота

Тарыфы на перавозку нафтапрадуктаў у напрамку партоў іншых краінаў ніжэйшыя за расейскія нават з улікам зьніжкі. Так адрэагавала кіраўніцтва Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) на ідэю прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ўвязаць пастаўкі нафты ў Беларусь з выкарыстаньнем расейскай транспартнай інфраструктуры

Аднак нават з улікам зьніжкі чыгуначныя тарыфы на іншых кірунках ніжэйшыя ў параўнаньні з расейскім

«Сапраўды, кіраўніцтва Расейскай чыгункі дало да канца 2018 году 50-працэнтную зьніжку на перавозку беларускага мазуту, дызэльнага паліва і бэнзіну ў напрамку прыпартовых станцый Кастрычніцкай чыгункі, — цытуе БелТА выканаўцу абавязкаў гендырэктара БНК Сяргея Грыба. — Аднак нават з улікам зьніжкі чыгуначныя тарыфы на іншых кірунках ніжэйшыя ў параўнаньні з расейскім».

Паводле Сяргея Грыба, з улікам розьніцы ў кошце перавалкі нафтапрадуктаў праз расейскія і балтыйскія тэрміналы, транспартна-лягістычныя выдаткі ў расейскім кірунку значна павялічваюцца. І гэта ня ўсё.

З улікам высокага кошту лягістычных выдаткаў нашым пакупнікам зручней набываць нафтапрадукты праз парты краін Балтыі

«У ходзе прапрацоўкі пытаньня наша кампанія адзначыла цяжкасьці асноўных расейскіх тэрміналаў у прыманьні беларускіх грузаў, асабліва ў зімовы пэрыяд. Не заўсёды ўдавалася знайсьці кампраміснае рашэньне з апэратарамі расейскіх тэрміналаў па гарантыі захаваньня якасьці беларускіх нафтапрадуктаў пасьля перавалкі. З улікам высокага кошту лягістычных выдаткаў нашым пакупнікам зручней набываць нафтапрадукты праз парты краін Балтыі», — сказаў ён.

Сяргей Грыб падкрэсьліў, што БНК — асноўны экспартэр нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца нафтаперапрацоўчымі заводамі Беларусі, таму галоўная задача кампаніі — дасягненьне максымальнай эканамічнай эфэктыўнасьці ад рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўсясьветных ранках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG