Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін хоча, каб Беларусь экспартавала нафтапрадукты праз расейскую чыгунку і парты


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Пуцін лічыць, што пастаўкі нафты ў Беларусь неабходна ўвязаць з выкарыстаньнем расейскай транспартнай інфраструктуры.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін лічыць неабходным прапісваць строгае абавязаньне для беларускіх НПЗ, каб тыя выкарыстоўвалі расейскую інфраструктуру падчас перавозкі нафтапрадуктаў.

«Гэта трэба абмяркоўваць у больш шырокім фармаце, — цытуе Пуціна „Интерфакс“. — На беларускіх НПЗ перапрацоўваецца наша нафта (іншай там няма і наўрад ці зьявіцца), таму трэба гэта запакетаваць: атрыманьне нашай нафты ў наўпроставай прывязцы да нашай інфраструктуры», — сказаў Пуцін на нарадзе пра разьвіцьцё транспартнай інфраструктуры Паўночна-Заходняга рэгіёну Расеі.

Кіраўнік ААТ «Российские железные дороги» Алег Белазёраў далажыў Уладзімеру Пуціну, што беларускія НПЗ адмаўляюцца ад паслуг расейскай чыгункі на карысьць інфраструктуры краінаў Балтыі, нягледзячы на зьніжкі ў Расеі. Пры гэтым у Менску спасылаюцца на доўгатэрміновыя кантакты.

«Па нафтаналіве мы далі 50-працэнтную зьніжку для перавозкі зь беларускіх заводаў, але тыя пакуль не выкарыстоўваюць ні Усць-Лугу, ні Санкт-Пецярбург, а едуць у рэспублікі Прыбалтыкі. Мы вядзём дыскусію, яны кажуць, што ў іх доўгатэрміновыя кантракты на гэтую тэму заключаныя, але мы стараемся выстройваць зь імі дыялёг», — сказаў Белазёраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG