Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігару Комліку выставілі абвінавачваньне


Ігар Комлік
Ігар Комлік

10 жніўня бухгальтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку выставілі абвінавачваньні па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу - «Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Меру стрыманьня пакінулі тую ж: Комлік застаецца пад вартай. Сваю віну Комлік не прызнае, ніякіх паказаньняў не дае, паведамляе «Вясна».

2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакумэнтаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгальтар Ігар Комлік. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Комлік зьмешчаны спачатку ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а праз 3 дні — у СІЗА №1.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязьнем. Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідэраў крымінальная справа палітычна матываваная, зьвязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасьцю і мірным ажыцьцяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.

У падтымку прафсаюзных лідэраў выступілі Глябальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфэдэрацыі прафсаюзаў, якія заклікалі ўлады Беларусі спыніць перасьлед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

З сумеснай заявай выступілі Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў, партнэрская праграма FIDH і Усясьветная арганізацыя супраць катаваньняў (OMCT), якія таксама заклікалі беларускі ўрад зьняць усе абвінавачваньні зь Ігара Комліка і спыніць крымінальны перасьлед лідэраў прафсаюзных арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG