Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе вулічнае сьвята да Дня незалежнасьці Ўкраіны


Ілюстрацыйнае фота. Парад вышыванак у Кіеве на Дзень незалежнасьці Ўкраіны
Ілюстрацыйнае фота. Парад вышыванак у Кіеве на Дзень незалежнасьці Ўкраіны

20 жніўня ў Менску на тэрыторыі Верхняга гораду пройдзе Сьвята ўкраінскай культуры. Імпрэза прысьвечаная 26-й гадавіне незалежнасьці Ўкраіны.

Арганізатарамі выступяць амбасада Ўкраіны ў Беларусі, Менскі гарвыканкам, Цэнтар нацыянальных культур, беларускае аб’яднаньне ўкраінцаў «Ватра». Пастаноўшчыкам і вядоўцам запрошаны ўкраінскі рэжысэр Глеб Кудрашоў.

Як паведамляе амбасада Ўкраіны, у сьвяце возьмуць удзел творчыя калектывы ўкраінскіх грамадзкіх арганізацый Беларусі і выканаўцы з Украіны. У дзённай праграме выступяць тытульны калектыў Палтаўскай абласной філярмоніі, ляўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль «Чураіўна» і яго вядучыя салісты — народная артыстка Ўкраіны Натальля Хаменка, а таксама Лідзія Крэтава і Аляксандар Дубавы. Калярытам народнай і аўтарскай песьні парадуе заслужаная артыстка Ўкраіны Яраслава Рудэнка.

Вечаровая частка будзе складзеная з твораў «залатога фонду» ўкраінскай эстрады ў выкананьні ансамбля «Чураіўна».

Акрамя таго, арганізатары прапануюць набыць нацыянальныя сувэніры і кнігі, ацаніць выставу вышыўкі і традыцыйных рамёстваў, наведаць кірмаш майстроў народнай творчасьці, а таксама паспытаць стравы ўкраінскай кухні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG