Жыхары «вёскі навукоўцаў» змагаюцца супраць высяленьня
Жыхары «вёскі навукоўцаў» у Лошыцы намагаюцца адстаяць свае дамы ад разбурэньня: у працяг палітыкі ўшчыльненьня Менгарвыканкам пастанавіў зьнесьці прыватны сэктар у Лошыцы. Дванаццаць жыхароў «вёскі» называюць умовы свайго высяленьня ганебнымі і зьвярнуліся ў суд з пазовам да Менгарвыканкаму.