Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейца аштрафавалі за абразу пачуцьцяў вернікаў. Судзьдзя спасылаўся на сабор VIII стагодзьдзя


2 жніўня суд у расейскім горадзе Сочы прысудзіў мясцоваму жыхару Віктару Начоўнаву штраф 50 тысяч расейскіх рублёў (больш за 1600 беларускіх), прызнаўшы яго вінаватым у абразе рэлігійных пачуцьцяў вернікаў.

Начоўнава асудзілі за рэпост на сваёй старонцы «УКантакце» сямі карыкатураў на Ісуса Хрыста. На іх укрыжаваны Хрыстос зьмешчаны ў розныя сытуацыі, пераважна зьвязаныя са спортам — напрыклад, вісіць на турніку або перасякае фінішную рысу на стадыёне.

Выносячы рашэньне аб вінаватасьці Начоўнава, судзьдзя спаслаўся на дагмат аб іконашанаваньні, прыняты Сёмым Сусьветным саборам у канцы VIII стагодзьдзя.

Пра гэтую гісторыю журналістам стала вядома ад Аляксандра Папкова, адваката Міжнароднай праваабарончай групы «Агора», у якую Віктар Начоўнаў зьвярнуўся па дапамогу ў мінулыя выходныя. Праваабаронцы зьбіраюцца абскардзіць рашэньне суду ў вышэйшай інстанцыі. Пакуль яно не ўступіла ў сілу, Начоўнаў будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе і «належных паводзінах».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG