Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім храме, дзе служыў «бацюшка з прытону», не камэнтуюць ягоны арышт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У РПЦ прапанавалі выдаць «бацюшку з прытону» Мікалая Кірэева зь Беларусі ў Расею.

Віцбескія сьледчыя распачалі супраць 39-гадовага расейскага бацюшкі Мікалая Кірэева крымінальную справу за замах на арганізацыю заняткаў прастытуцыяй — яго злавілі з прастытуткамі ў Віцебску, падазраюць, што ён мог ладзіць вываз жанчын у Расею.

Прадстаўнік Расейскай праваслаўнай царквы, кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня Сынадальнага інфармацыйнага аддзелу РПЦ Вахтанг Кіпшыдзэ заявіў Lenta.ru, што ў царкве, дзе служыў Кірэеў, яго «характарызуюць толькі станоўча».

«У выпадку, калі выстаўленыя абвінавачваньні, нягледзячы на іх зусім беспрэцэдэнтны характар, пацьвердзяцца, мы б зыходзілі з таго, што найбольш пажаданай для нас [царквы] была б выдача гэтага сьвятара ў Расею ў адпаведнасьці зь Менскай канвэнцыяй аб праўнай дапамозе паміж Расеяй і Рэспублікай Беларусьсю для яго крымінальнага перасьледу», — адзначыў Кіпшыдзэ.

Раней выданьне 47news апавядала, што Кірэеў сказаў пападзьдзі аб ад’езьдзе ў «блаславёныя мясьціны» і перастаў выходзіць на сувязь 3 жніўня. Ягоная жонка зьвярталася ў паліцыю з заявай аб зьнікненьні мужа.

Настаяцель храма, у якім служыў Кірэеў, айцец Сергій заявіў, што затрыманы — «чалавек вельмі ціхі, старанны», а яго затрыманьне і абвінавачаньне «не ўкладаецца ў галаве». На яго думку, справа Кірэева можа быць правакацыяй. Свабодзе ў самім храме адмовіліся распавядаць пра Кірэева.

Lenta.ru апытала былых аднаклясьнікаў Кірэева і сьцьвярджае, што тыя былі шакаваныя навіной:

«Многія ўспаміналі яго ўпартае імкненьне трапіць у царкву, — піша Lenta.ru. — Ніхто ня верыць, што ў гэтым чалавеку маглі б ужыцца такія супрацьлеглыя сутнасьці — пастыра і сутэнэра».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG