Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ пра стварэньне фармацэўтычнага холдынгу


У Беларусі створаны холдынг па вытворчасьці фармацэўтычнай прадукцыі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка.

Як паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба, гэта дапаможа павысіць эфэктыўнасьць кіраваньня дзяржактывамі і падвысіць канкурэнтаздольнасьць беларускіх лекаў на ўсясьветных рынках.
«Гэта будзе дасягнута за кошт забесьпячэньня незалежнасьці органаў ліцэнзаваньня, дзяржрэгістрацыі лекавых сродкаў і сэртыфікацыі вытворчасьці ад інтарэсаў вытворцаў дзяржаўнай формы ўласнасьці, што адпавядае ўсясьветнай практыцы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама ўказам ліквідуецца Дэпартамэнт фармацэўтычнай прамысловасьці. Функцыі дзяржаўнага рэгуляваньня захавае Міністэрства аховы здароўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG