Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп двойчы гутарыў з расейскім прэзыдэнтам у Нямеччыне


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін, акрамя афіцыйнай двухбаковай сустрэчы, якая 7 ліпеня працягвалася больш за 2 гадзіны, мелі і «кароткую размову» падчас абеду для ўдзельнікаў саміту «Групы дваццаці» ў нямецкім Гамбургу. Гэта 18 ліпеня пацьвердзіў Белы дом.

Прэзыдэнт кансалтынгавай групы Eurasia Group Іэн Брэмэр, які першым паведаміў пра другую размову лідэраў ЗША і Расеі, заявіў, што Трамп сышоў са свайго месца на абедзе і правёў каля гадзіны, размаўляючы «таемна і эмацыйна» з Пуціным толькі праз перакладчыка расейскага прэзыдэнта. Адсутнасьць амэрыканскага перакладчыка зьдзівіла іншых лідэраў на абедзе, сказаў Брэмэр, які назваў гэта «парушэньнем пратаколу нацыянальнай бясьпекі».

Белы дом заявіў, што Трамп выкарыстаў расейскага перакладчыка, паколькі ягоны амэрыканскі калега на вячэры не гаварыў па-расейску.

Прэзыдэнт жа ЗША Дональд Трамп позна ўвечары 18 ліпеня запярэчыў, што на саміце «Групы дваццаці» ў Нямеччыне меў другую сустрэчу з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным, пра якую паведаміў прэсе.

«Паведамленьне фэйкавых навінаў аб сакрэтнай вячэры з Пуціным ёсьць „праявай хворага ўяўленьня“. Усе лідэры „Групы дваццаці“ з жонкамі былі запрошаныя канцлерам Нямеччыны. Прэса ведала!» — напісаў Трамп у сетцы мікраблогаў Twitter.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG