Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альгерд, Вітаўт і Лукашэнка. Топ-5 палітычных доўгажыхароў Беларусі за ўсе часы


Belarus - top-5 rulers, infographics
Belarus - top-5 rulers, infographics

Казімер Ягайлавіч. 52 гады ва ўладзе

Кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім з 1440 па 1492 год

Тэрыторыя краіны:

У часы Казімера ВКЛ сягала ад Балтыйскага да Чорнага мора, мяжа з Масковіяй ляжала на ўсход ад Вязьмы і Бранску.

Чым запомніўся:

  • У 1468 годзе выдаў Судзебнік — першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права.
  • Вярнуў у склад Вялікага Княства Валынь, Падольле і Дарагічынскую зямлю.

Жыгімонт IV Ваза. 45 гадоў ва ўладзе

Кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім з 1587 па 1632 год.

Тэрыторыя краіны:

У выніку войнаў з Масковіяй вярнуў Смаленскую, Чарнігаўскую і Северскую зямлю ў склад Вялікага Княства.

Чым запомніўся:

  • Распачаў вайну са Швэцыяй, якая цягнулася 29 гадоў.
  • Падтрымаў паходы Лжэдзьмітрыя І і Лжэдзьмітрыя ІІ на Маскву.

Вітаўт Вялікі. 38 гадоў ва ўладзе

Кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім з 1392 па 1430 год

Тэрыторыя краіны:

Вялікае княства ў часы Вітаўта ўпершыню атрымала выхад да Чорнага мора і Лівонскі ордэн перадаў Жамойць у пажыцьцёвае валоданьне. Краіна дасягнула найбольшых у гісторыі памераў: ад пскоўскай мяжы на поўначы да Чорнага мора на поўдні, ад Акі і Курску на ўсходзе да Галіцыі на захадзе.

Чым запомніўся:

  • Адстаяў права незалежнасьць Вялікага Княства ад Польшчы.
  • У 1410 годзе разам зь Ягайлам перамог нямецкіх рыцараў у бітве пад Грунвальдам.

Альгерд. 32 гады ва ўладзе

​Кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім з 1345 па 1377 год

Тэрыторыя краіны:

За час свайго кіраваньня павялічыў тэрыторыю княства больш чым у два разы. На ўсходзе — да гарадоў Мсьціслаў, Ржэў і Таропец, на поўдні — да прычарнаморскіх земляў.

Чым запомніўся:

  • Арганізаваў тры паходы на Маскву: у 1368, 1370 і 1372 гадах.
  • Старабеларуская мова стала мовай справаводзтва і княскага двара ў Вялікім Княстве.

Аляксандар Лукашэнка. 23 гады ва ўладзе

Кіруе Рэспублікай Беларусьсю з 1994 году па сёньня.

Тэрыторыя краіны:

Рэспубліка Беларусь мае межы, вызначаныя пасьля Другой усясьветнай вайны. Тэрыторыя дзяржавы 207,6 тысяч кв. км — 13-я паводле велічыні ў Эўропе.

Чым запомніўся

  • У пачатку кіраваньня зьмяніў дзяржаўную сымболіку і падпісаў Саюзную дамову з Расеяй;
  • Праз антыдэмакратычную дзейнасьць быў празваны «апошнім дыктарам Эўропы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG