Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дармаедам» пачалі вяртаць «адкладзены» падатак. Але ня ўсім


Пратэсты «недармаедаў», люты 2016 году
Пратэсты «недармаедаў», люты 2016 году

Беларусам, якія сплацілі «збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў» за 2015 год, пачалі вяртаць грошы, заявіла БЕЛТА намесьніца міністра падаткаў і збораў Сьвятлана Шаўчэнка.

Умова вяртаньня «падатку на дармаедаў», паводле Шаўчэнкі, адна: каб чалавек знайшоў сабе афіцыйную працу і прыступіў да яе. Колькі такіх ужо знайшлося, намесьніца міністра ня ведала.

Рашэньне, паводле Шаўчэнкі, было прынятае на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 9 сакавіка і толькі пачало выконвацца. Там жа «былі выразна пазначаныя ўсе асноўныя кірункі работы па дэкрэце № 3, расстаўленыя прыярытэты».

Краіна дармаедаў: гісторыі

Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 3, які ўкараніў «падатак на дармаедаў», 2 красавіка 2015 году. Тым, хто не плаціў падаткі са сваёй працы больш за 183 дні на год, была прызначаная выплата ў 20 базавых велічыняў (летась гэта складала 360 рублёў).

Ды беларусы не захацелі плаціць збор за 2015 год — апошні дзень сплаты доўга адкладалі, урэшце збор сплацілі ненашмат больш за 50 тысяч з 470 тысяч атрымальнікаў «лістоў шчасьця». «Падатак на дармаедаў» справакаваў таксама масавыя акцыі пратэсту ў многіх гарадах Беларусі і абурэньне міжнароднай супольнасьці гэтым зборам як элемэнтам прымусу да працы.

Чым запомняцца зіма і вясна 17-га
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:34:42 0:00

Урэшце ў сакавіку Аляксандар Лукашэнка загадаў не спаганяць «падатак на дармаедзтва» да канца году, але не скасаваў сам збор. «Дармаедам», якія сплацілі збор, спачатку не плянавалі яго вяртаць: яго «пакінулі на рахунку» да наступнай сплаты збору на выпадак, калі чалавек зноў стане «дармаедам».

Шмат чаго засталося незразумела: улады так і не сказалі, колькі чалавек не сплацілі збор; не пакаралі вінаватых у народным абурэньні, якіх крытыкаваў Лукашэнка; не растлумачылі, на якое такое «ўтрыманьне дзяцей» (як казаў Лукашэнка) пойдуць ужо сабраныя грошы.

Заданьне Лукашэнкі «працаўладкаваць усіх беспрацоўных да 1 траўня» было праваленае: у краіне па-ранейшаму каля 40 тысяч афіцыйных беспрацоўных і каля 260 тысяч «рэальных» беспрацоўных. Менскія службы занятасьці спрабавалі пісаць лісты «дармаедам», але на іх адказала толькі каля 0,3% адрасатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG