Пра гэта паведаміў прадстаўнік ураду Нямеччыны ў чацьвер, 6 ліпеня. Сустрэча праходзіла ў адным з гамбурскіх гатэляў і працягвалася каля гадзіны.
У сустрэчы ўдзельнічалі таксама міністар замежных справаў Нямеччыны Зігмар Габрыэль і дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан.
Перамовы прэзыдэнта ЗША з канцлерам Нямеччыны праводзіліся ў рамках падрыхтоўкі да саміту «вялікай дваццаткі» G20, які пройдзе 7-8 ліпеня ў Гамбургу, адзначыў прадстаўнік ураду ў Бэрліне. Ангела Мэркель у цяперашні час старшынюе ў арганізацыі дзяржаваў «вялікай дваццаткі».
Заўтра ў другой палове дня Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін, як чакаецца, правядуць перамовы ў кулюарах саміту G20.