Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп у Варшаве: будзем працаваць з Польшчай у адказ на дзеяньні Расеі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (зьлева) і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (зьлева) і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў у Варшаве шэраг заяваў пасьля сустрэчы са сваім польскім калегам Анджэем Дудам.

Сярод іншага амэрыканскі лідэр заявіў, што Амэрыка
«імкнецца да падтрыманьня міру і бясьпекі ў Цэнтральнай Эўропе» і будзе «працаваць з Польшчай у адказ на дзеяньні Расеі і яе дэстабілізуючыя паводзіны».

Выступаючы пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам, Трамп сказаў: «Наш трывалы саюз з НАТО і Польшчай мае вырашальнае значэньне для стрымліваньня канфліктаў і забесьпячэньня таго, каб вайна паміж вялікімі дзяржавамі ніколі больш спустошыла Эўропу і каб сьвет быў больш бясьпечны і лепшы».

У Польшчы Трамп бярэ ўдзел у саміце «Ініцыятывы трох мораў» — супольнасьці дзяржаваў, што маюць выхад да Адрыятычнага, Балтыйскага і Чорнага мораў.

Зьвяртаючыся да лідэраў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы на гэтым саміце, дзе абмяркоўваецца зьніжэньне залежнасьці рэгіёну ад расейскіх паставак энэрганосьбітаў, Трамп сказаў, што «Амэрыка будзе вашым моцным саюзьнікам, і вашым цьвёрдым партнэрам» у ініцыятыве.

Пазьней, 6 ліпеня, Трамп накіруецца ў Гамбург, дзе адбудзецца саміт G20 на вышэйшым узроўні. Там, сярод іншага, прэзыдэнт ЗША плянуе сустрэцца 7 ліпеня з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам.

Пазьней, 6 ліпеня, Трамп накіруецца ў Гамбург, дзе адбудзецца саміт G20 на вышэйшым узроўні. Там, сярод іншага, прэзыдэнт ЗША плянуе сустрэцца 7 ліпеня з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG