У Празе адкрылася выстава беларускай графікі
У рамках Скарынаўскіх дзён у мурах Салавянскай бібліятэкі Прагі (былы калегіюм езуітаў) адкрылася выстава беларускіх графікаў Валерыя Славука, Уладзімера Вішнеўскага і Рамана Сустава. На адкрыцьці пабывалі міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей і пасол Беларусі ў Чэхіі Валеры Курдзюкоў.