Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальніка веткаўскай міліцыі, які п’яным пабіў падлетка, будуць судзіць


Матэрыялы справы міліцыянта Ўладзіслава Антоненкі перададзеныя ў суд Чыгуначнага раёну Гомля, перадае Tut.by. Супраць яго раней распачалі крымінальную справу за хуліганства. Дата суду не анансаваная.

У непрацоўны час 25 красавіка Антоненка, які тады працаваў на пасадзе начальніка Веткаўскага РАУС, ударыў кулаком у жывот і галаву 16-гадовага хлопца, у тым ліку сама меней адзін раз у галаву пасьля прыбыцьця на месца іншых супрацоўнікаў міліцыі. Паводле зьвестак Tut.by, падлетак стаяў у кампаніі сяброў і не рэагаваў на заўвагі міліцыянта, а міліцыянт быў у стане алькагольнага ап’яненьня.

Пасьля гэтага Антоненку звольнілі з пасады, якую ён займаў з чэрвеня 2015 году — сьледчыя гаварылі ўжо пра разгляд канфлікту між падлеткам і «беспрацоўным мясцовым жыхаром». Пасада начальніка Веткаўскага РАУС на сёньня вакантная.

На мінулым тыдні ў Ветцы супрацоўніка Сьледчага камітэту асудзілі на 8 гадоў пазбаўленьня волі за вымаганьне і зьбіваньне прадпрымальнікаў, а міліцыянта, які ведаў пра гэта і бязьдзейнічаў, аштрафавалі на 8050 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG