Больш за 40 працэнтаў рэспандэнтаў задавальняе цяперашні курс і толькі 12 адсоткаў лічаць неабходнай лібэралізацыю ўнутранай палітыкі. Пра гэта паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на дадзеныя апытаньня «Левада-цэнтра».
19 адсоткаў апытаных выступілі за ўзмацненьне супрацьстаяньня Захаду ў замежнай палітыцы, а больш за палову выказаліся за захаваньне цяперашняга падыходу. Зьніжэньне канфрантацыі падтрымліваюць 13 адсоткаў рэспандэнтаў, адзначаюць сацыёлягі.
Пры гэтым прыкладна дзьве траціны расейцаў — 66 адсоткаў — хацелі б бачыць на пасадзе прэзыдэнта пасьля выбараў 2018 году Ўладзіміра Пуціна, 18 адсоткаў — іншага чалавека.
Выбары прэзыдэнта Расеі пройдуць 18 сакавіка 2018 году. Ад прамога адказу аб сваім пэрсанальным удзеле ў выбарах Пуцін ухіляецца.