Паводле міністаркі культуры Малдовы Монікі Бабук, помнік Скарыну будзе ўсталяваны ў адным са сквэраў у цэнтры малдоўскай сталіцы.
Усе выдаткі будуць пакрытыя коштам фінансавых сродкаў Беларусі і спонсарскай дапамогі. Помнік Францішку Скарыну будзе выраблены ў Беларусі, аўтара працы адбяруць праз конкурс, які арганізуе Міністэрства культуры Беларусі.