Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы, грамадзяне Беларусі, высланыя на Поўнач Расеі...»


Сфабрыкаваная ГПУ НКВД у 1930-31 гг справа «Саюзу вызваленьня Беларусі» увайшла ў гісторыю арыштамі і зьняволеньнем дзесяткаў прадстаўнікоў нацыянальнай эліты, спробай самагубства Янкі Купалы.

Менш вядомай, але куды больш маштабнай паводле колкасьці ахвяраў, была дзейнасьць кіраўніцтва ГПУ па так званым «раскулачваньні» сялянаў, калі зь Беларусі ў Сібір былі сасланыя тысячы сем’яў. Ніжэй — два дакумэнты аднаго толькі 1930 году.

***

Красавік 1930

[В] Москву, Надежде Константиновне Крупской

Мы, граждане Белоруссии, высланные [в] количестве более 2 тыс. чел. на Север России, находимся временно [в] г. Чердыни [Верхне]камского округа. В начале навигации нам грозит высылка на лесозаготовки дальше на Север, между тем, как среди нас находится масса женщин с детьми, вдов, сирот и глубоких стариков и всякого рода инвалидов, многие не имеют при себе продовольствия, живем в скученности, в антигигиенических условиях, эпидемия тифа и кори среди взрослых и детей все возрастает, смертность увеличивается. Предоставленные сами себе на расстоянии 6 тыс. верст от родины женщины, дети и старики обречены здесь на явную гибель; обращаемся [к] Вашему доброму сердцу, принимающему всегда так близко интересы женщин и детей, всех вообще, и просим Вашего ходатайства и заступничества перед кем следует о назначении какой-либо комиссии о расследовании нашего положения здесь, выявления виновности и облегчения участи женщин, детей и всех вообще. Граждане Мозырского округа Минской губ.

***

Распоряжение руководства ОГПУ № 13367 органам ГПУ Украины и Белоруссии о переброске семей «кулаков-одиночек к их главам». 22 сентября 1930 г.

Мінск — ГПУ БССР, Раппопорту

Директивными органами решено немедленно приступить [к] переброске семей одиночек к их главам — 2 тыс. семей [из] Белоруссии .... Проведение этого мероприятия возложено на органы ОГПУ.

Срок отправки ориентировочно — октябрь.

Мессинг, Ольский

Советская деревня глазами ВЧК-ОГПУ-НКВД. 1918–1939. Документы и материалы. В 4-х т. / Т. 3. Кн. 1. стр. 339, стр. 464

Крупская Надзея — жонка Уладзімера Ўльянава (Леніна).

Рапапорт Рыгор — у 1930 старшыня ГПУ БССР, расстраляны ў 1938 за «шпіёнскую дзейнасьць і прыналежнасьць да антысавецкай шкодніцка-дывэрсійнай тэрарыстычнай арганізацыі правых», рэабілітаваны ў 1956.

Месінг Станіслаў, у 1930 — намесьнік старшыні АГПУ, за «шпіянаж на карысьць Польшчы» расстраляны ў 1937, рэабілітаваны ў 1956.

Ольскі Ян — у 1930 начальнік Асобага адзьдзелу АГПУ, расстраляны ў 1937 як «удзельнік шпіёнскай тэрарыстычнай арганізацыі», рэабілітаваны ў 1955

Лёс аўтараў калектыўнага ліста да Надзеі Крупскай, як і лёс шмат каго з тысячаў сасланых — невядомы.

***

100 гадоў таму адбылася падзея, якая кардынальна паўплывала на жыцьцё пакаленьняў беларусаў — і многія тысячы пазбавіла жыцьця. У рубрыцы «Савецкая ўлада сама пра сябе» мы зьмяшчаем фрагмэнты дакумэнтаў і тагачасных публікацый — як некалі сакрэтных, так і адкрытых. Мова арыгіналу захаваная — у Беларусі расейская мова была адным з інструмэнтаў падаўленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG