Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал CNN даведаўся пра што будуць размаўляць Трамп з Пуціным


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным мае намер у значнай ступені засяродзіцца на абмеркаваньні рознагалосьсяў па Сырыі і Ўкраіне.

Пра гэта паведамляе тэлекампанія CNN са спасылкай на прадстаўніка амэрыканскай адміністрацыі.

На пытаньне аб тым, ці зьбіраецца прэзыдэнт абмеркаваць умяшаньне Расеі ў выбарах 2016 года, дарадца па нацыянальнай бясьпецы Гэрбэрт МакМастэр заявіў журналістам на мінулым тыдні: «Няма канкрэтнага парадку дня. На самай справе гэта будзе тое, пра што прэзыдэнт хоча пагаварыць».

Верагодна, ён паспрабуе прыцягнуць Пуціна да размовы аб падтрымцы Расеяй сырыйскага дыктатара Башара Асада і ўсё больш напружанай сытуацыі ў гэтай краіне. Па словах чыноўнікаў адміністрацыі, Трамп таксама можа абмеркаваць дзеяньні Расеі ва Ўкраіне, хаця Сырыя зьяўляецца вялікім прыярытэтам для Трампа.

Гэта будзе першая сустрэча Трампа і Пуціна. Раней паведамлялася, што сустрэча прэзыдэнтаў Расеі і ЗША можа адбыцца ў кулюарах саміту «Дваццаткі» у Гамбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG