Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Горадняй праводзяць пленэр у гонар 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня


Такое робяць мастакі з пустых бухтаў ад кабэлю ў вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну
Такое робяць мастакі з пустых бухтаў ад кабэлю ў вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну

У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну паблізу літоўскае мяжы мастакі з Горадні і Менску распачынаюць трэці пленэр «Артсалат», працы зь якога праз тыдзень упрыгожаць навакольле.

Ідэю «Артсалату» тры гады таму падаў гарадзенскі каваль Юрась Мацко, які ўжо больш за дзесяць гадоў жыве ў Салацьці. Яго падтрымалі іншыя мастакі, а таксама бізнэсоўцы, якія сталі фундатарамі пленэру.

Сёлета, як і на двух папярэдніх пленэрах, мастакі будуць рабіць творы мастацтва з пустых бухтаў ад кабэлю. Юры Рэмша, мясцовы прадпрымальнік, адзін з арганізатараў і фундатараў пленэру распавёў Свабодзе, што ўдзел у пленэры возьмуць 10 мастакоў з Горадні і Менску.

Юры Рэмша
Юры Рэмша

— Спачатку была ідэя зрабіць разам Бабілёнскую вежу і паставіць у вёсцы, але большасьць гэтага не падтрымалі, таму тое, што атрымаецца сёлета з катушак, пакуль нікому невядома. Тым ня менш, у межах пленэру, заплянаваныя канцэрты Зьмітра Вайцюшкевіча, Віктара Шалкевіча, маем адзначыць Купальле, адзін вечар будзе прагляд апошняга канцэрта Чэлентана і іншыя мерапрыемствы.

Такое робяць мастакі з пустых бухтаў ад кабэлю ў вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну
Такое робяць мастакі з пустых бухтаў ад кабэлю ў вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну

Юрась Мацко зазначыў, што ад пачатку вырашылі прысьвяціць пленэр 500-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня. Ня выключана, што ягоная праца будзе прысьвечана менавіта Скарынаўскай тэме.

Юрась Мацко
Юрась Мацко

— Канешне, кожны мастак зробіць тую працу, якую пажадае, не абавязкова зьвязаную з тэмай 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня. Але ўсе працы, як і з папярэдніх пленэраў, застануцца ў навакольлі Салацьця, каб радаваць вока чалавека.

Паводле Мацка, многія з Горадні прыяжджаюць у Салацьце адмыслова дзеля таго, каб паглядзець мастацкія рэчы са звычайных пустых бухтаў ад кабэлю.

Такое робяць мастакі з пустых бухтаў ад кабэлю ў вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну
Такое робяць мастакі з пустых бухтаў ад кабэлю ў вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну

Гэта вельмі прыемна нам самім, ды і вёска робіцца зусім іншай, мясцовым таксама ідэя спадабалася. Наагул, робім гэта дзеля таго, каб жыць было цікавей...

Вёска Салацьце — амаль на мяжы зь Літвой. Кожны раз, калі сюды прыяжджаеш, трэба прад’явіць памежнікам пашпарт на ўезд у памежную зону. Салацьце аточанае лясамі і прыгожымі вялікімі азёрамі. Сама вёска невялікая, але зь вельмі цікавымі ляндшафтамі. Магчыма таму многія гарадзенскія мастакі панабывалі тут хаты і жывуць ужо гадамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG