Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе «Белага легіёну» вызвалілі яшчэ пяцёх. За кратамі застаюцца двое

абноўлена

Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз — апошнія зь фігурантаў «справы патрыётаў», якія яшчэ застаюцца ў СІЗА паводле абвінавачаньня ў стварэньні ўзброенага фармаваньня.

29 чэрвеня з «Валадаркі», дзе па абедзе яшчэ заставалася 7 фігурантаў справы, аднаго за адным вызвалілі 5 чалавек. Гэта Іван Кавальчук, Андрэй Комлік-Ямацін, Андрэй Дундукоў, Дзьмітры Новік, і апошнім выйшаў на волю Аляксей Абрамаў.

Паводле грамадзкай актывісткі Ніны Шыдлоўкай, якая апекавалася фігурантамі «справы патрыётаў», няма дакладных зьвестак пра тое, ці будуць вызваленыя ў хуткім часе Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз.

«Тут, каля „Валадаркі“, мы пабудзем яшчэ гадзіны да 8 вечара, але, хутчэй за ўсё, сёньня іх ужо ня вызваляць. Тады адновім „вахту“ заўтра, мяркую, ад 16-й гадзіны будзем чакаць. Мусяць вызваліць, бо справа відавочна развалілася, чаго іх трымаць?» — сказала Свабодзе Ніна Шыдлоўская.

Радыё Свабода вяла жывую трансьляцыю.

За папярэднія два дні зь СІЗА на вуліцы Валадарскага выйшлі фігуранты «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі, Аляксандар Зімніцкі, Уладзімер Фёдараў, Уладзімер Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха і Віктар Данілаў.

Паводле вызваленых, за тры месяцы адседкі на допыты іх выклікалі па 2-3 разы, сьледчыя дзеяньні амаль не вяліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG