Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал «Салідарнасьць» са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Скрынкі з цыгарэтамі, абматаныя поліэтыленавай плёнкай, праваахоўнікі выявілі ў цягніку «Беларуськалія», які ішоў у порт Клайпеды для разгрузкі ўгнаеньняў, якія павінны былі паставіць у Вэнэсуэлу. Усяго было канфіскавана 100 скрынь цыгарэт «Fest» на 124 тысячы эўра. Мяркуецца, што кантрабанда прызначалася для літоўскага рынку, а выгрузіць цыгарэты зьбіраліся на шляху ў Клайпеду.
Паведамляецца, што выявіць кантрабанду літоўскім праваахоўнікам дапамаглі беларускія калегі.
Зараз сьледзтва высьвятляе, як скрынкі патрапілі ў вагон.