Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-10 незвычайных тавараў, якія Беларусь купляе і прадае Расеі


10 незвычайных рэчаў, якія Беларусь прадае ў Расею
10 незвычайных рэчаў, якія Беларусь прадае ў Расею

У Менcку адкрылася выстава Expo Russia Belarus 2017. Пакуль чыноўнікі і бізнэсоўцы абмяркоўваюць умовы кантрактаў, «Свабода» сабрала малавядомыя цікавосткі ўзаемнага гандлю паміж краінамі.

Усе дадзеныя ўзятыя з афіцыйнай статыстыкі абедзьвюх краін за 2015 год — Белстата і Фэдэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі РФ.

10 незвычайных рэчаў, якія Беларусь прадае ў Расею

  1. Шакаляд — 11,4 тысячы тон на суму 35 мільёнаў даляраў
  2. Абрыкосы, пэрсікі, чарэшня і вішня — 206 тысяч тон на агульную суму 42 мільёны даляраў.
  3. Звадкаваны газ — 52 тысячы тон на агульную суму амаль 23 мільёны даляраў.
  4. Камяні — 3,4 мільёна тон на суму амаль 22 мільёна даляраў.
  5. Жаночая бялізна — 6 мільёнаў штук на суму больш за 10 мільёнаў даляраў.
  6. Шкарпэткі — 67,8 мільёна пар на суму 64 мільёны даляраў
  7. Кампутары — 767 тысяч штук на суму 10,6 мільёна даляраў
  8. Легкавыя аўтамабілі — 8500 штук на агульную суму 120 мільёнаў даляраў
  9. Цацкі — 7 тысяч тон на суму 42,6 мільёна даляраў
  10. Крэслы і табурэткі — 11 тысяч тон на суму 40 мільёнаў даляраў

10 незвычайных рэчаў, якія Расея прадае Беларусі

Што Беларусь імпартуе з Расеі
Што Беларусь імпартуе з Расеі

  1. Бананы — 19 тысяч тон на суму 14 мільёнаў даляраў
  2. Гарбату — 3,3 тысячы тон на агульную суму 26,5 мільёна даляраў
  3. Макарону — 27 тысяч тон на агульную суму 22,4 мільёна даляраў
  4. Кроў, сыроваткі з крыві і вакцыны — 294 тоны на суму 27,6 мільёна даляраў
  5. Футра і футравыя вырабы — 76,5 тысячы штук на суму 12,4 мільёна даляраў
  6. Газэты і часопісы — 4,4 тысячы тон на агульную суму 21,7 мільёна даляраў
  7. Ядзерныя рэактары і запчасткі да іх — 1308 тон на суму 22,3 мільёна даляраў
  8. Мэталалом — 1,4 мільёна тон на агульную суму 291 мільён даляраў
  9. Шклатара — 378 мільёнаў бутэлек на агульную суму 22 мільёны даляраў
  10. Шампуні — 8700 тон на суму 39 мільёнаў даляраў

Колькі станікаў каштуе зьнішчальнік СУ 30М

Нядаўна стала вядома, што Беларусь сёлета набудзе ў Расеі некалькі зьнішчальнікаў СУ 30М.

Адзін такі самалёт каштуе каля 50 мільёнаў даляраў. Можна падлічыць, што за яго Беларусь можа расплаціцца з Расеяй 16 тысячамі тон шакаляду, 53 мільёнамі пар шкарпэтак, альбо 8,2 тысячы тон цацак.

Прыкладны кошт самага сучаснага расейскага танка Т-14 «Армата» складае 7,3 мільёна даляраў.

Калі б Расея захацела прадаць такія танкі Беларусі, то за адну машыну можна было б расплаціцца чатырма з паловай мільёнамі станікаў ад «Мілавіцы», 35 тысячамі тон абрыкосаў, альбо тысячай тон камянёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG