Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не адменяць санкцыі супраць Расеі, пакуль яна ня сыдзе з усходу Ўкраіны


Шон Спайсэр
Шон Спайсэр

Амэрыканскія санкцыі ў дачыненьні да Расеі будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль Масква ня выведзе ўсе свае сілы з усходу Ўкраіны.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр на брыфінгу пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне прэзыдэнта Дональда Трампа з украінскім прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам, якія, сярод іншага, абмеркавалі шляхі мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе.

Раней у аўторак Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала новы санкцыйны сьпіс. Вашынгтон зрабіў больш жорсткімі санкцыі супраць 19 грамадзянаў і 39 кампаніяў РФ і Ўкраіны, якія маюць дачыненьне да анэксіі Крыму ці вайсковай агрэсіі ў Данбасе.

У панядзелак Палата прадстаўнікоў Кангрэсу адправіла ў камітэт па міжнародных справах законапраект аб новых антырасейскіх санкцыях — у адказ на меркаванае ўмяшаньне Крамля ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Дакумэнт на мінулым тыдні быў ухвалены Сэнатам. Пад новыя абмежаваньні могуць трапіць расейскія транспартныя дзяржкампаніі і нафтагазавая галіна. Акрамя таго, мяркуецца зрабіць санкцыі ў дачыненьні да Расеі законам, што ўскладніць працэдуру іх зьмякчэньня або адмены без ухвалы Кангрэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG