Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрка


Эдгар Банды, «Адкінуты на ўзбочыну» (1886)
Эдгар Банды, «Адкінуты на ўзбочыну» (1886)

Я ўбачыў яго неўзабаве пасьля нашага перасяленьня з Прагі ў вёску, амаль дзесяць гадоў таму. Ён нагадаў мне дзівака з прозы Багуміла Грабала — Дзядзьку Пэпіна. Швэндаецца бяз мэты, адзеты ўвесь час аднолькава, у заскарузлыя ад бруду нагавіцы, зашмальцаваны швэдар, расхлябаныя чаравікі. На якія сродкі ён жыве? Зусім нядаўна, сустрэўшы яго раніцай за вёскай, я ўрэшце асьмеліўся загаварыць: прадставіўся і запытаўся ягонага імя. Jirka. Ён быў зьдзіўлены і, мяркуючы па ягоным голасе, узрушаны. Цяпер, сустракаючы Юрку, вітаюся: Dobrý den, Jirko! З пачуцьцём шчымлівай віны. Як быццам гэта я вінаваты ў ягонай самоце і недапасаванасьці да астатняга сьвету.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG