Школу «АЙБ» часта называюць «школай XXI-га стагодзьдзя». Ад звычайных навучальных устаноў яна адрозьніваецца высокай тэхнічнай аснашчанасьцю і спэцыяльна распрацаванай праграмай. Кожны вучань можа атрымаць самую рознабаковую адукацыю.
«Мы лічым, што калі ты нават хочаш стаць фізыкам, ты павінен бліскуча валодаць роднай мовай, добра валодаць ангельскай, умець нешта рабіць у мастацтве, умець камунікаваць, умець думаць», — гаворыць дырэктар школы Арам Пахчанян.