Замест рамонту ўнікальнай драўлянай царквы побач пабудавалі новую
Адзін з самых старажытных драўляных храмаў Беларусі пад пагрозай разбурэньня. Узьнясенская царква ў вёсцы Моладава, што ў Янаўскім раёне, значыцца ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі і патрабуе тэрміновага рамонту. Аднак замест аднаўленьня старога храму насупраць пабудавалі новы.