Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа «за зьнявагу прэзыдэнта» супраць Андрэя і Паліны Шарэндаў спыненая


Андрэй Шарэнда з Палінай Шарэндай-Панасюк
Андрэй Шарэнда з Палінай Шарэндай-Панасюк

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумэнт з Упраўленьня Сьледчага камітэта па Берасьцейскай вобласьці — крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго і жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены.

У дакумэнце за подпісам сьледчага, маёра юстыцыі E.A. Ціхановіч паведамляецца, што «згодна з п.2 ч.1 арт.29 і ч.2 ст.250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да Андрэя Шарэнды і ягонай жонкі Паліны Панасюк-Шарэнда спынены перасьлед па крымінальнай справе».


Крымінальная справа супраць сужэнцаў была заведзеная за вывешваньне ў Берасьці расьцяжкі, якая, паводле экспэртызы, «цынічна зьневажала» кіраўніка дзяржавы.

Раней Свабодзе Андрэй Шарэнда выказваў меркаваньне, што сумняецца, што справа дойдзе да суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG