Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка: рашэньне Сэйму Літвы наконт БелАЭС — сьведчаньне палітызаванасьці працэсу


Віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка
Віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка

Прызнаньне літоўскім парлямэнтам Беларускай АЭС «пагрозай нацыянальнай бясьпецы» зьяўляецца «яскравым сьведчаньнем палітызаванасьці ўсяго гэтага працэсу», — заявіў намесьнік прэмʼер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка падчас нарады бакоў Канвэнцыі Эспоо, якая праходзіць у Менску.

«Мы як нацыя, беларусы, наша дзяржава, Рэспубліка Беларусь, якія найбольш пацярпелі ад чарнобыльскай трагедыі, разумеем, што такое будаваць атамную станцыю і выканаць усе-усе патрабаваньні, выпрацаваныя сумным вопытам чалавецтва», — заявіў ён.

Для нас важная ацэнка сусьветнай супольнасьці, якая разумее, што такое ядзерная энэргетыка

Паводле Сямашкі, для Беларусі важная ацэнка атамнай станцыі з боку МАГАТЭ, у адмыслоўцаў агенцтва, якія наведвалі краіну, да АЭС «няма ніякіх заўвагаў», — адзначыў ён. «Для нас важная ацэнка сусьветнай супольнасьці, якая разумее, што такое ядзерная энэргетыка, якія прафэсіяналы. Хоць і ацэнка Эспоо таксама важная», — сказаў віцэ-прэмʼер.

Чаго Беларусь не паказвае місіям МАГАТЭ

Сёньня парлямэнт Літвы прыняў закон аб прызнаньні БелАЭС, якая будуецца, пагрозай для літоўскай нацыянальнай бясьпекі, навакольнага асяродзьдзя і грамадзкага здароўя. Як лічыць кіраўнік парлямэнцкага камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны Вітаўтас Бакас, узводзячы небясьпечную АЭС, Беларусь парушае тры міжнародныя канвэнцыі.

Літва сьцьвярджае, што працы вядуцца без выкананьня патрабаваньняў бясьпекі і экалягічных стандартаў. Менск гэтыя прэтэнзіі адхіляе.

У Літве лічаць Беларускую АЭС «пагрозай для нацыянальнай бясьпекі». МАГАТЭ дае пазытыўную справаздачу

13–16 чэрвеня ў беларускай сталіцы праходзіць сёмая нарада бакоў Канвэнцыі аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе (Канвэнцыя Эспоо) і трэцяя сэсія нарады бакоў пратаколу аб стратэгічнай экалягічнай ацэнцы. Арганізатарамі форуму выступілі Эўрапейская эканамічная камісія ААН (UNECE) і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі.

Канвэнцыя была ініцыяваная Эўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН, падпісаная ў горадзе Эспоо (Фінляндыя) у 1991 годзе і ўвайшла ў сілу праз шэсьць гадоў. У адпаведнасьці з дакумэнтам, працэдура ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе (уключаючы публічныя абмеркаваньні) патэнцыйна небясьпечных праектаў павінна праводзіцца ня толькі ўнутры дзяржавы, але і ў сумежных краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG