Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі самалёт зьнішчыў сырыйскі бесьпілётнік


Амэрыканскі зьнішчальнік F-15 зьбіў у чацьвер у Сырыі бесьпілётны лятальны апарат, які спрабаваў атакаваць вайскоўцаў сілаў міжнароднай кааліцыі.

Як паведамляе Пэнтагон, узброеныя фармаваньні, верныя рэжыму Асада, скарысталі іранскі бесьпілётнік, каб нанесьці першы за ўсю гісторыю збройнага канфлікту ў краіне ўдар па сухаземных сілах кааліцыі. Яны ажыцьцяўлялі патруляваньне ў раёне горада Ат-Танафа, непадалёк ад сырыйска-ярданскай мяжы разам з аддзеламі сырыйскай апазыцыі.

Бесьпілётнік страляў халастымі ракетамі, сам факт яго выкарыстаньня ўяўляў сабой, па словах амэрыканскіх прадстаўнікоў, «дэманстрацыю сілы».

Зьнішчэньне бесьпілётніка было трэцім за апошнія тыдні ўдарам міжнароднай кааліцыі па сырыйскіх праўрадавых сілах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG